24 студзеня 2025 года ва ўстанове адукацыі адбылося пасяджэнне педагагічнай гасцёўні для кіраўнікоў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі г. Магілёва “Роднай мовы пералівы” на тэму «Таямніцы роднай мовы». Мэта мерапрыемства ‒ абмен вопытам па далучэнні педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі да багацця беларускай мовы і нацыянальных культурных каштоўнасцей беларускага народа.
Падчас пасяджэння ўдзельнікі даведаліся аб традыцыях святкавання Каляд на Беларусі, гулялі ў інтэрактыўныя гульні, майстравалі традыцыйную ляльку – калядную Казу, сталі гледачамі тэатралізаванай пастановы “Гуляем, спяваем – Каляду сустракаем!”
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Кузьмянкова Г.Л.




